Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

Дзень роднай мовы

У ДУДА “Дзіцычы сад № 36 г.Баранавічы” прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Ён прайшоў пад дэвізам "Размаўляй са мной па-беларуску". Выхаванцы разам з дарослымі гулялі ў беларускія народныя гульні, танцавалі, спявалі песні на роднай мове, чыталі казкі і творы беларускіх аўтараў. Таксама для ўсіх была арганізавана выстава кніг “Чытаем разам”.

«Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму - на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць - калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны - гэта родная мова.»(З. Бядуля)

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
РУС БЕЛ АНГЛ