Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.07.2020

Вынікі конкурса «Cэлфi & фота з вышыванкай»

    Традыцыйная беларуская вышыванка-гэта самабытная мастацкая з'ява ў нацыянальнай культуры беларусаў, дзе кожны арнамент надзелены сваёй гісторыяй і мае асаблівы сэнс. Сёння адзенне з беларускім нацыянальным арнаментам не страціла сваёй актуальнасці, а становіцца па-сапраўднаму моднай і ўсё больш папулярнай у беларусаў.

    Напярэдадні свята "Дня вышыванкі" былі падведзены вынікі гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу "Сэлфі & фота з вышыванкай", дзе  работа нашага выхаванца, Паўлюць Івана, групы для дзяцей з ЦПМ №2 (выхавацелі Мірліна Любоў Іванаўна, Курзіна Ірына Іванаўна),  у  катэгорыі «традыцыйнае фота» намінацыя «Фота малога ў вышыванцы",  заняла ганаровае другое месца.

Фота было зроблена  падчас забавы "У госці да бабулі Васіліны" з удзелам бацькоў і дзяцей. Вялі дзякуй бабулі Івана, Ніколенка Святлане Іванаўне, за прадастаўленае фота. Сардэчна віншуем Івана і яго родных з перамогай. 

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
РУС БЕЛ АНГЛ