Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.12.2019

Часопіс для дзяцей

 Міне непрацяглы час, і нашыя дзеці, нашыя выхаванцы, стануць школьнікамі, будуць грунтоўна, па адпаведнай праграме, вывучаць беларускую мову. Якія поспехі яны пакажуць, ці лёгка ім дасца пісьменнасць, ці дасканалым будзе іх маўленне - гэта,  шмат у чым, залежыць ад нас, педагогаў сістэмы дашкольнай адукацыі. Усведамляючы гэта, мы сёння прышчэпваем дзецям любоў да роднай мовы, праводзім заняткі цікава, у форме гульні. Прапанаваныя ў часопісе крыжаванкі, казкі ды вясёлыя загадкі як мага лепш адпавядаюць нашай методыцы. Роднае слова гучыць для дзяцей пяшчотна і прыгожа,калі мы яго прамаўляем з замілаваннем. Часопіс для сваіх выхаванцаў прапанавала Чаранкевіч Святлана Іванаўна, выхавальнік старэйшай групы №3.

Часопіс для дзяцей.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
РУС БЕЛ АНГЛ